Цяпер 25‑ці гадовы рабочы гарадзенскага прадпрыемства «Мэталапракат» з унутранай гематомай вока знаходзіцца ў абласным шпіталі. Няма пэўнасьці, што скалечанае вока будзе бачыць.

Вось што распавёў сам пацярпелы. Вяртаючыся з працы, у шапіку на аўтавакзале набыў піва. Хацеў адкаркаваць, і ледзьве дакрануўся запальнічкай да корку, як той стрэліў проста ў вока. «Я нават націснуць на корак не пасьпеў, толькі лёгка дакрануўся» — узгадвае Зьміцер.

Потым быў пякельны боль і кроў. Хлопец самастойна даехаў да бальніцы хуткай дапамогі, але там не ўзяліся яго ратаваць і накіравалі ў абласную бальніцу. Там ён цяпер і знаходзіцца. Зьмітру нельга ўставаць з ложку, вока баліць. Мэдыкі не гарантуюць, што вока будзе бачыць. У пацярпелага сур’ёзная ўнутраная гематома. Учора ён пачаў адрозьніваць колеры. Пра нейкае разьбіральніцтва зь піваварамі пакуль ня думае, не да таго. Але, як кажуць суседзі па палаце, трымаецца малайцом.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?