Мінскія ўлады дазволілі грамадскаму аб’яднанню «Перспектыва» правесці 10 верасня а 12‑й гадзіне мітынг на плошчы Бангалор. Індывідуальныя прадпрымальнікі маюць намер звярнуць увагу ўладаў на свае праблемы.
Вось што кажа пра мэты акцыі кіраўнік «Перспектывы» Анатоль Шумчанка:
«Мы дамагаемся, каб нас пачулі. Фактычна, гэтым мітынгам «Перспектыва» дамаглася, што прадпрымальнікам улады даюць слова».
Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць двух прэзідэнцкіх указаў. Адзін з іх дазваляе прыцягваць у якасці наёмных працаўнікоў толькі блізкіх сваякоў, паводле другога яны мусяць ствараць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Анатоль Шумчанка лічыць гэтыя ўказы «непрымальнымі для прадпрымальнікаў» і спадзяецца, што іх голас пачуе Лукашэнка.





