7—8 верасня на базе Мазырскага доследнага лясгаса пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод вальшчыкаў лесу "Лесасек-2007".
Будуць спаборнічаць у майстэрстве валкі дрэў і распілоўкі, устаноўцы новага ланцуга на бензапілку, распілоўцы камбінаваным спосабам, абрэзцы галля і працы сякерай. Стэндавыя спаборніцтвы пройдуць на стадыёне населенага пункта Казенкі, што за два кіламетры ад Мазыра.





