У сэзон міграцыі земнаводных ад кіроўцаў патрабуецца пільнасьць.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай быць уважлівымі на дарогах, дзе пралягаюць маршруты вялікага перасялення жаб.

Як падкрэслілі ва ўпраўленні ДАІ МУС краіны, у месцах масавай міграцыі земнаводных устанаўліваюцца адпаведныя дарожныя знакі. Аднак не заўсёды кіроўцы транспартных сродкаў рэагуюць на іх, і, не зніжаючы хуткасць, імчаць далей. У выніку пад коламі аўтамабіляў нярэдка гіне вялікая колькасць жаб.

Бываюць выпадкі, калі ахвярамі такіх „аварый” становіцца да 90 працэнтаў пэўнай папуляцыі гэтых земнаводных, што пагражае знікненню цэлага віду. Каб спыніць „дарожную вайну” з жабамі, у некаторых месцах для іх узводзяцца спецыяльныя пераходы. Але такіх збудаванняў яшчэ нямнога. Таму жыццё жаб-падарожніц зараз знаходзіцца ў руках вадзіцеляў. Зрэшты, кіроўцам трэба быць асцярожнымі і ў мэтах уласнай бяспекі. Тысяча жабаў пад колам нясе пагрозу транспартнаму сродку, асабліва ў слоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?