7 верасьня Аляксандр Лукашэнка наведвае сталічны гатэль «Еўропа». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтая паездка мае іміджавае значэнне: менавіта ад Лукашэнкі фармальна сыходзіла ідэю «Эўропу» адбудаваць.

Гасцініца вядома з пачатку XIX стагоддзя. У 1906-1908 гадах будынак атэля быў перабудаваны ў стылі мадэрн. Ён стаў самым буйным грамадзянскім збудаваннем дарэвалюцыйнага Мінска. У «Еўропе» было 130 нумароў, працавалі першакласны рэстаран.

Як і яе папярэдніца, цяперашняя «Еўропа» выканана ў стылі мадэрн. Размяшчаецца яна побач з гістарычным месцам будынка пачатку ХХ стагоддзя. Знешне гасцініца мала розніцца ад свайго аднайменнага правобраза за выключэннем таго, што мае сем паверхаў.

«Еўропа» ўяўляе сабой гасцініцу атрыумнага тыпу. Атрыум з галерэямі і двума панарамнымі ліфтамі завяршаецца светлавым купалам. Да паслуг гасцей 67 нумароў рознай катэгорыі, разлічаных амаль на 120 месц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?