Тутэйшыя жыхары кажуць, што нават чароды пералётных птушак абмінаюць возера. А яшчэ па начах тут ходзіць сьцень княгіні‑распусьніцы. А на самым дне стаіць вёска й царква.
Ёсьць і навуковая вэрсія ўзьнікненьня Мёртвага возера. На думку дасьледчыкаў, яно ўзьнікла ў эпоху раставаньня ледавікоў і цяпер на мяжы выміраньня. Возера сілкуюць толькі ападкі й балота, якое знаходзіцца на дне. А таму неўзабаве Мёртвае возера ператворыцца ў звычайную дрыгву.
А чаму тут безжыцьцёвая вада, лябаранты гомельскага водаканалу высьветлілі ўсяго за тры гадзіны. Рыбы ў возеры дакладна няма, таму што вада насычаная серавадародам і вылучаецца павышанай кіслотнасьцю. З‑за гэтага расьліннасьць надзвычай бедная і тым жа карасям няма чаго есьці.





