У рамках кампаніі «Беларускую кнігу — беларускім дзецям» распачаты збор беларускамоўных кнігаў для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны.

Мы зьвяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію і ахвяраваць беларускія кнігі для дзяцей‑сіротаў. Мы лічым, што ахвяраваньне беларускіх кнігаў — гэта своечасовы і неабходны крок, які дасьць магчымасьць беларускім дзеткам з маленства чытаць творы на роднай мове, расьці сапраўднымі і шчырымі беларусамі.

Ня будзьма абыякавымі. Дзеля нашых дзяцей! Дзеля будычыні! Дзеля Беларусі! Прымі ўдзел у кампаніі!

Кантакты: +375 29 5855138 (Андрусь)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру