![]() |
Ён зойме месца 93‑гадовага кардынала Казіміра Свентэка, які летась адышоў на пэнсію. Пра гэта паведамляе newsru.com са спасылкай на італьянскую газэту Giornale.
Выданьне адзначае, што афіцыйна прызначэньне адбудзецца пры канцы верасьня і стане сьведчаньнем сур’ёзных зьменаў у адносінах паміж Ватыканам і РПЦ, якая цягам доўгіх гадоў папракала каталікоў у празэлітызьме і адкрыцьці дыяцэзій на тэрыторыі Расеі.
У Беларусь вернецца паважаны сьвятар зь цьвёрдымі перакананьнямі. Касьцёл узначаліць дастойнік, для якога беларуская мова родная.
Тадэвуш Кандрусевіч кіраваў Менскай дыцязэіяй у 1989—1991 гг.
* * *
Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў 1946 г. у Адэльску на Гарадзеншчыне. Скончыў Ленінградзкі політэхнічны інстытут і некалькі гадоў прарабіў інжынерам у Вільні. 31 траўня 1981 г., па сканчэньні Ковенскай духоўнай сэмінарыі, рукапакладзены ў сьвятары. Абараніў доктарскую дысэртацыю «Самасьвядомасьць Царквы» паводле дакумэнтаў ІI Ватыканскага сабору.
З 1988 г. жыў у Беларусі. 10 траўня 1989 г. прызначаны Апостальскім Пасадам біскупам для Менскай дыяцэіі. У красавіку 1991 г. прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду поўначы Эўрапейскай часткі Расеі. У сакавіку 1999 г. выбраны Старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі, а ў лютым 2002 прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ мітрапалітам новаствораных рымска-каталіцкіх япархій Расеі.
Тадэвуш Кандрусевіч валодае беларускай, польскай, расейскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі. Актыўна займаецца спортам (бег, футбол, хакей, лыжы).





