![]() Помнік Тысячагодзьдзе Расеі |
Па ўсіх прыкметах, надпіс быў зроблены падчас стварэньня манумэнта ў сярэдзіне 19‑га ст.
Прадстаўнікі адміністрацыі Наўгародзкага дзяржаўнага музэю‑запаведніка не афішавалі нечаканую знаходку. Паводле словаў аднаго з музэйных супрацоўнікаў, агароджа не дазваляе падыйсьці блізка да помніка, а надпіс такі малы, што яго цяжка разгледзець без біноклю.
Хутчэй за ўсё, 145‑гадовыя мацюкі застануцца на галоўным наўгародскім манумэнце назаўсёды.
«Ліквідаваць надпіс, канешне, можна і, мабыць, тэхнічна проста, але наўрад ці гэта так неабходна», — сказаў супрацоўнік музэю.
Помнік «Тысячагодзьдзе Расеі», зроблены па праекце ураджэнца этнаграфічных беларускіх земляў Міхаіла Мікешына, быў адкрыты ў Наўгародзкім крамлі 8 верасьня 1862 г. падчас сьвяткаваньня 1000‑годдзя Русі. Удзельнікамі сьвята ў старажытным горадзе стала амаль уся імпэратарская сям’я.
Вышыня манумэнту з выявамі гістарычных дзеячоў першага тысячагодзьдзя Расеі, з крыжом і фігурай анёла ўверсе, — каля 16 мэтраў, дыямэтар— каля 9 метраў, вага — 65,5 тон.





