37 бізнэсоўцаў, якія працуюць у сферы інтэрнэту, публічна падтрымалі кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. У адкрытым лісце яны заявілі, што паважаюць апазіцыянера «за веру ў сябе і гатоўнасць пазбавіцца волі за перакананні». Поўны тэкст заявы апублікавала выданне Hopes&Fears.
«Сёння ў Расіі тэлефоннае права верхавенствуе над астатнімі правамі. Мы ведаем пра тысячы прадпрымальнікаў, якіх суд адправіў за краты па сфабрыкаваных абвінавачаннях. Мы бачым, як чыноўнікі схіляюць бізнэс да карупцыі, а парламент паспешліва прымае законы, якія драматычна ўплываюць на дзейнасць цэлых галін», — гаворыцца ў тэксце ліста.
Бізнэсоўцы лічаць, што судовая расправа з Аляксеем Навальным і Пятром Афіцэравым датычыць любога расійскага прадпрымальніка. На іх думку, сілавым структурам дадзены сігнал, што пасадзіць цяпер можна любога.
«Праз месяц пройдуць выбары мэра Масквы. Кажуць, што „бізнэсоўцы
Час прызнаць, што палітыка непасрэдна ўплывае на бізнэс:на нас саміх, супрацоўнікаў, рэгулятараў рынку, праваахоўнікаў. Аб’ядноўвацца і атрымліваць палітычнае прадстаўніцтва — частка нашай працы і непасрэдная сацыяльная адказнасць.
Блізкія выбары — гэта шанец на змены і для нас, і для кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. Маючы ўсе магчымасці для камфортнай кар’еры адваката, Навальны шмат гадоў вядзе адкрытую барацьбу з карумпаванымі чыноўнікамі. Нават сутыкнуўшыся з ціскам і пагрозамі, Аляксей не адступіўся ад сваіх перакананняў. І мы, і палітык Навальны зацікаўленыя ў тым, каб паставіць дзяржаўны апарат на службу закону. Таму мы падтрымліваем на сталічных выбарах менавіта гэтага кандыдата», — гаворыцца ў адкрытым лісце.
Бізнэсоўцы не лічаць сваю дапамогу дабрачыннасцю.Яны чакаюць ад Навальнага абароны верхавенства закона, падтрымкі незалежных судоў, рэальнай падсправаздачнасці чыноўнікаў грамадству, а наўзамен гатовыя падтрымліваць палітыка рэпутацыяй, фінансавымі, арганізацыйнымі і іншымі рэсурсамі.
«Сацыяльны кантракт» з Навальным, у прыватнасці, заключылі заснавальнікі, уладальнікі ці
Рашэнне аб падтрымцы было прынятае 24 ліпеня на сустрэчы прадстаўнікоў бізнэсу новай хвалі з Аляксеем Навальным.
Газета «Ведомости» адзначае, што ліст стварае прэцэдэнт: з часоў «роўнааддаленасці алігархаў» бізнэс не адважваўся адкрыта падтрымліваць апазіцыю.





