На пасяджэнні Савета міністраў Беларусі 6 жніўня кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч раскрытыкаваў працу Міністэрства прамысловасці ў першым паўгоддзі.
Падставай для крытыкі стала падзенне экспарту і аб’ёмаў вытворчасці нароўні з ростам дэбіторскай і крэдыторскай завінавачанасці прадпрыемстваў, паведамляе
Урад не можа далей мірыцца з такой бездапаможнасцю Мінпрама, заявіў прэм’ер і прапанаваў прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні.
Крытыка прагучала і на адрас асобных канцэрнаў.Напрыклад, адзначалася нездавальняючая праца канцэрна «Белнафтахім» у частцы прыцягнення інвестыцый, развіцця асобных арганізацый і галіны ў цэлым.
«Там, дзе дырэктары хоць неяк варушацца („Беларуснафта“, „Беларуськалій“, „Гроднаазот“), ёсць пэўны прагрэс, але развіццё хіміі і нафтахіміі, малатанажнай хімічнай вытворчасці, лакафарбавай прамысловасці канцэрнам правалена», — заявіў Мясніковіч.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў гэтай пяцігодцы нафтахімічная галіна павінна перайсці ад нафтавага ў хімічны і нафтахімічны тэхналагічны цыкл,г.зн. вырабляць і прадаваць не паўсыравіну, а прадукцыю з высокім дададзеным коштам і глыбінёй перапрацоўкі, шырокім спажывецкім асартыментам.
Спыніўся прэм’Паводле слоў Мясніковіча, акрамя дапушчанага спаду вытворчасці, невыканання заданняў па інвестыцыях,ер-міністр і на праблемах прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам».
«Задачу па пераходзе да новай прамысловай палітыкі павінны вырашаць усе міністэрствы, канцэрны, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у прымяненні кожнага да свайго віду дзейнасці. Нам патрэбныя новыя тавары і паслугі. Пры абароне планаў на 2014 год на гэта будзе звернута асаблівая ўвага», — цытуе Мясніковіча
«Неабходна рэальна сфарміраваць і закруціць працу цэнтраў прыбытку ў кіруючых кампаніях. Механічнае аб’яднанне прадпрыемстваў, якое ёсць сёння, не дасць эфекту без глыбокай эканамічнай інтэграцыі і мадэрнізацыі сістэм кіравання», — сказаў прэм’ер.Каб «арганізавана ўвайсці» ў 2014 год, сказаў кіраўнік урада, прамысловым прадпрыемствам неабходна паскорыць працу па цэнтралізацыі кіравання холдынгамі, уключаючы фінансавыя і матэрыяльныя патокі.
Акрамя таго, адзначыў ён, на прадпрыемствах павінны быць укаранёныя сучасныя сістэмы ўліку і кіравання затратамі і запасамі, узмоцнены службы маркетынгу.
Міністэрству эканомікі даручана ў чацвёртым квартале года праверыць і даць заключэнне аб плацежаздольнасці менеджменту і сістэмы карпаратыўнага кіравання ў буйных дзяржаўных холдынгах і кампаніях.
— працягнуў ён.«Неабходна перагледзець склад наглядальных саветаў холдынгаў і дзяржпрадпрыемстваў і ўвесці ў іх склад у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 414 незалежных членаў, прафесіяналаў высокага ўзроўню»,
Арганізаваць гэту працу даручана Дзяржкамітэту па маёмасці. Па кожным холдынгу і аб’яднанні неабходна вызначыцца з крыніцамі развіцця на 2014–2015 гады, пытаннямі па арганізацыі працы з патэнцыяльнымі інвестарамі, у тым ліку замежнымі.
Кажучы пра мадэрнізацыю, Мясніковіч падкрэсліў: «Першачарговымі павінны быць праекты з максімальным дададзеным коштам. Тады належнай будзе і выручка на аднаго сярэдняспісачнага работніка».
Прэм’





