Згодна з прагнозам сіноптыкаў, найбліжэйшыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці будуць гарачымі, тэмпература паветра ў некаторых раёнах Мінскай вобласці дасягне +37°С.
У спецыяльным паведамленні наконт гэтага абласной Дзяржаўтаінспекцыі адзначаецца, што "нават у здаровага чалавека ў падобных умовах аслаблена ўвага". "Таму ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям пажылога ўзросту і тым, хто кепска пераносіць гарачыню, адмовіцца ад далёкіх паездак.
Калі ж немагчыма адкласці паездку, то ў абавязковым парадку неабходна праверыць, каб у аўтамабілі працаваў кандыцыянер,а паездку лепш запланаваць у ранішні або вячэрні час сутак", — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўтаінспекцыі.





