Адпаведную прапанову КС накіраваў у Савет міністраў.

На паседжаньні 28 жніўня Канстытуцыйны суд прыняў шэраг рашэньняў, скіраваных на ўдасканаленьне дзеючага заканадаўства і забесьпячэньня правоў грамадзянаў, паведамляе Гарадзенскі блог са спасылкай на «Экономическую газету». У прыватнасьці было разгледжанае пытаньне адсутнасьці блянкаў для цэнтралізаванага тэставаньня на беларускай мове. КС накіраваў у Саўмін прапанову разгледзець пытаньне аб унясеньні ў Палажэньне аб парадку арганізацыі і правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня, зацьверджанага пастановай Саўміну ад 6.06.2006 №714, зьменаў, якія б дазволілі грамадзянам.

У часе тэставаньня ў роўнай ступені карыстацца як беларускай, так і расейскай мовай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна