Адпаведнае пытанне абмяркоўвалася ў аўторак на высокім узроўні — у часе сустрэчы ў Маскве віцэ-прэм’ера Расеі Аркадзя Дварковіча са старшынёй праўлення Банка развіцця рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам, паведаміла крыніца, знаёмая з парадкам перамоваў. Пра гэта перадае агенцтва «Інтэрфакс».

«Расейскі бок патрабуе спыніць пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі на свой рынак, у перамовах быў няўступлівы», — адзначыў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Крыніца ў калійнай галіне Беларусі растлумачыла, што гаворка ідзе пра пастаўкі беларускага хлоркалію ў Расею праз незалежныя трэйдарскія структуры.

29 ліпеня расійскі «Уралкалій» абвясціў пра спыненне экспартных паставак праз «Беларускую калійную кампанію» (БКК). Гэты сумесны трэйдар «Уралкалія» і «Беларуськалія» распаўся пасля перыяду ўзаемных прэтэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?