На першае месца Расея выйшла яшчэ ў 2004, закупіўшы ў Аўстраліі мяса кенгуру на 11 млн даляраў, паведамляе Газета.ru.
Гэтае мяса дастаткова таннае і ўтрымлівае многа пратэіну. Дыетолягі адзначаюць таксама нізкае ўтрыманьне тлушчу – менш 2% і экалягічную чысьціню і параўноўвае яго па ўласьцівасьцях зь ялавічынай, а па смаку — зь дзічынай.
Асаблівай папулярнасьцю кенгураціна карыстаецца ў жыхароў Далёкага Ўсходу. Яе падаюць у рэстаранах, прадаюць у крамах. Аднак часта расейцы нават не здагадваюцца, што спажываюць кенгураціну — пераважна зь яе робяць сасіскі. Таму, набываючы сасіскі або пяльмені, зробленыя ў РФ, не выключайце, што іх інгрыдыенты ў нядаўнім мінулым скакалі па аўстралійскіх разлогах.





