Сёння ўранку на радарах аэрапорта «Мінск-2» не было ані аблачынкі.

Сёння ўранку на радарах аэрапорта «Мінск-2» не было ані аблачынкі.

Над краінай гаспадарыць спёка.

На пятніцу штармавое папярэджанне з максімальным (чырвоным) узроўнем небяспекі абвясціў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Не з прычыны буры, не з прычыны залевы. Краіну скварыць.

Надвор'е будзе фармаваць гарачае паветра трапічных шыротаў, таму ў дзённыя гадзіны на паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 35 градусаў вышэй за нуль, на астатняй тэрыторыі яна складзе ад 30 да 34 градусаў.

У Віцебску чакаецца 30—32 градусы, Гомелі, Гродне і Магілёве — 31—33, Мінску — 32—34, Брэсце - 34—35.

У Мінску, Магілёве, Гомелі і Віцебску малавоблачна, у Брэсце і Гродне, дзе пачне адбівацца набліжэнне халоднага фронту, — пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер ўсюды паўднёвы, ад 4 да 9 метраў за секунду.

Бліжэйшай ноччу халадней за ўсё будзе ў Магілёве — плюс 15—17, цяплей за ўсё ў Брэсце і Гродне — 20—22.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?