Папа рымскі Францыск выдаў указ аб узмацненні нагляду за фінансавымі аперацыямі Банка Ватыкана. Ва ўказе гаворыцца, што гэтая мера накіравана на ўзмацненне барацьбы з карупцыяй і адмываннем грошай, а таксама на прадухіленне фінансавання тэрарызму.

У чэрвені кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заснаваў камісію па праверцы дзейнасці Банка Ватыкана, які афіцыйна называецца Інстытутам рэлігійных даследаванняў.

У адрас гэтай арганізацыі, якая з'яўляецца адным з самых непублічных банкаў свету, выказваліся абвінавачванні ў карупцыі і неэфектыўнай працы. У мінулым месяцы Ватыкан замарозіў рахункі аднаго высокапастаўленага святара, якога западозрылі ў датычнасці да адмывання грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?