8 жніўня ў вёсцы Іванаўка Бабруйскага раёна ў адным з прыватных жылых дамоў прагрымеў выбух, загінула 36-гадовая гаспадыня дома, маці чацвярых дзяцей.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху мог стаць бытавы газ.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, дом цалкам разбураны. Цела загінуўшай жанчыны выяўлена пры разборы завалаў. Шматдзетная маці знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку.

Усе дзеці жывыя, яны знаходзіліся ў сацыяльным прытулку.

«На месцы выбуху працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі МУС, МНС. Праводзіцца праверка Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта. Будзе прызначаны шэраг экспертыз», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. Па папярэдніх дадзеных, выбухнуў балон з бытавым газам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?