Серб Мілаш Рніч (злева) запачаткаваў перамогу "Мінска".

Серб Мілаш Рніч (злева) запачаткаваў перамогу "Мінска".

Абыгралі па пенальці «Сэнт-Джонстан» — 3:2.

Мінчукі ў першым матчы тыдзень таму ў Гродне прайгралі 0:1. Сёння ў Перце ў асноўны час адыграліся — 1:0. На 75-й хвіліне гол забіў серб Мілаш Рніч.

Дадатковы час скончыўся 0:0, а па пенальці «Мінск» перамог 3:2.

Васілюк, Разін, Свярчынскі не схібілі. А героем матчу стаў галкіпер Уладзімір Бушма. які не раз выручаў каманду падчас гульні і двойчы адбіў пенальці.

Нагадаем, што сёння мінскае «Дынама» выбыла з турніру, двума тыднямі раней выбыў «Шахцёр», а з 2-й стадыі Лігі чэмпіёнаў — БАТЭ.

«Мінск» — адзіны наш прадстаўнік у еўракубках.

Супернікамі «Мінска» па раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы могуць стаць

«Севілья», «Стандард» Льеж, «Айнтрахт» Франкфурт, «Рэд Бул Зальцбург», «Нордшэланд».

Лёсаванне пройдзе сёння а 14-й у швейцарскім Ньёне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?