Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у ліпені 2013 года ў параўнанні з чэрвенем 2013 года вырас на 1%, са снежнем 2012 года — на 8%, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў ліпені 2013 года ў параўнанні з чэрвенем выраслі на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 7,5%. Больш за ўсё ў ліпені ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі бульба — на 31%, тытунёвыя вырабы — на 15%, цукар — на 5%, чай — на 1%. У той жа час назіралася падзенне цэн на гародніну — на 11,3%, садавіну — на 2,4%, алей і яйкі — на 0,7%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем павялічыліся на 0,4%, са снежнем 2012 года — на 2,9%. Значна ў ліпені падаражэлі веласіпеды і матацыклы — на 1%; на мэблю цэны знізіліся на 0,1%, абутак — на 0,3%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі павялічыліся за месяц на 2,7%, у параўнанні са снежнем 2012 года — на 17,9%. Больш за ўсё ў ліпені падаражэлі санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 5,9%, паслугі ЖКГ — на 5,1%, сувязі, паветранага транспарту — на 2,5%, тэатраў і турыстычныя паслугі — на 2%.

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?