Ад 10 жніўня мабільны аператар МТС змяніў абаненцкую плату на тарыфных планах Р300, Р600, «Камунікуй», «Выдатны» і «Будзь практычнейшым». Яна вырасла на 8–12%.

Новая абаненцкая плата на тарыфным плане Р300 складае 54 000 рублёў, на Р600 — 108 000 рублёў, на «Выдатным» — 35 000 рублёў, на «Будзь практычнейшым» — 23000 рублёў. Званкі ўнутры сеткі звыш штомесячнага пакета на тарыфных планах Р300 і Р600 падаражэлі да 230 і 200 рублёў адпаведна.

З другога боку, кампанія ўключыла ў тарыфныя планы «Выдатны», «Лёгка сказаць», «Асаблівы», «Камунікуй» і «Будзь практычнейшым» 50 МБ, а ў «Карпарацыю», «Кампанію» і «Дзелавы+« — 100 МБ інтэрнэт-трафіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?