Улады працягваюць рознымі спосабамі змагацца з лідарам новай апазіцыі ў Расіі — Аляксею Навальнаму, які кінуў выклік мэру Масквы Сабяніну на перавыбарах. Як выявілі сацыёлагі, па сваёй папулярнасці ён адразу абышоў кандыдатаў ад камуністаў, жырыноўцаў і «Справядлівай Расіі», што складаюць сістэмную апазіцыю.

Блогер Навальны стаў папулярным дзякуючы выкрыццю фактаў карупцыі ў найбліжэйшым коле Пуціна і кіраўніцтве партыі «Адзіная Расія».

Цяпер Генпракуратура заяўляе, што Навальны парушыў нормы зборы сродкаў на перадвыбарную кампанію. Лідар апазіцыі абвесціў збор інтэрнэт-грошай на сваю кампанію, і ён ішоў паспяхова. На рахунак было пералічана некалькі соцень тысяч даляраў. Аднак пракуроры выявілі, што частка пераказаў ішла ад ананімных асобаў, а таксама ад замежных фізічных і юрыдычных асобаў. Усяго такіх плацяжоў было з 347 ІР-адрасоў. Цяпер пракуратура ставіць пытанне пра адмену рэгістрацыі Навальнага.

У штабе кандыдата ад апазіцыі атрыманне фінансавання з-за межаў Расіі абвяргаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?