У пятніцу, 9 жніўня, у цэнтры сталіцы малады мужчына падпаліў сябе. Здарэнне адбылося каля 10-й раніцы на пешаходнай дарожцы паміж Гарбатым мостам за Свіслаччу, недалёка ад стэлы, і гасцініцай «Планета» — паблізу вуліцы Старажоўская, 15а.

Абгарэлы труп знайшлі прахожыя, якія патэлефанавалі ў міліцыю. Паводле папярэдняй версіі, мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў.

Устаноўлена асоба загінулага — гэта непрацуючы жыхар вёскі Цнянка Мінскага раёна 1989 года нараджэння.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?