Сёння на афіцыйным YouTube-канале «Ляпіса Трубяцкога» адбылася прэм'ера роліка, у якім удзельнікі гурту ўпершыню паўсталі ў выглядзе мультыплікацыйных персанажаў.
Новыя маляваныя вобразы «Ляпісаў» стварыў мастак, які хаваецца пад псеўданімам Otto Schmidt, а «ажывіў» — мінскі мультыплікатар Віталь Сідарук, на рахунку якога ўжо было некалькі сумесных работ з групай «Ляпіс Трубяцкой» (кліпы «Залатыя яйцы», «Светлячкі», «Болт»).
Гэтыя вобразы будуць выкарыстаныя ў рэкламнай кампаніі другой часткі тура Lyapis Crew, якая пачнецца ў кастрычніку і будзе доўжыцца да Новага года, ахапіўшы больш за 30 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана і Прыбалтыкі.





