Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, які атрымаў перамогу на выбарах 31 ліпеня, параіў сваім канкурэнтам «пайсці і павесіцца». Такую заяву ён зрабіў, выступаючы на мітынгу ў памяць аб загінулых у ходзе барацьбы краіны за незалежнасць у1970-х .
«Тыя, хто былі пакрыўджаныя перамогай, могуць пайсці і пакончыць з сабой, калі ім гэтага хочацца.
Калі яны памруць, нават сабакі не будуць есьці іх целы»,— цытуе словы Мугабэ BBC News. Гэта быў яго першы публічны выступ з моманту перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.
Гаворачы аб сваіх апанентах, ён, па звестках прэсы, меў на ўвазе перш за ўсё свайго бліжэйшага суперніка на прэзідэнцкіх выбарах, прэм’
***
На выбарах 31 ліпеняМорган Цвангіраі атрымаў 34% галасоў. Пры гэтым незалежныя назіральнікі заяўлялі пра маштабныя фальсіфікацыі на выбарах.89-гадовы Роберт Мугабэ набраў, паводле афіцыйных звестак, 61% галасоў, стаўшы прэзідэнтам у восьмы раз.
Мугабэ кіруе Зімбабвэ ўжо 33 гады.За гэты час краіна перажыла найцяжэйшы эканамічны крызіс, велізарную інфляцыю і голад. Акрамя таго, улады Зімбабвэ неаднаразова абвінавачвалі ў парушэннях правоў чалавека, масавых забойствах і расавай дыскрымінацыі.





