УладыКоста-Рыкі хочуць зачыніць усе дзяржаўныя заапаркі і выпусціць іх гадаванцаў назад у дзікую прыроду.
Міністр па справах навакольнага асяроддзя Рэнэ Кастра распавёў мясцоваму выданню La Nacion, чаму яму здаецца няправільным трымаць жывёл у клетках. Ён успомніў пра папугая, падоранага яму бабуляй.
«Аднойчы мы вынеслі папугая ў двор, міма праляцела чарада дзікіх папугаяў, і ён паляцеў з імі», — падзяліўся Кастра, адзначыўшы, што гэта зрабіла на яго вельмі моцнае ўражанне.
Ужо вырашана, што найбуйнейшы ў краіне дзяржаўны заапарк імя Сімона Балівара, размешчаны ўСан-Хасэ , ператвораць у батанічны сад. Іншыя заапаркі пераробяць у паркі.
Тых жывёл, якіх не ўдасца выпусціць на волю, змесцяць у цэнтр аховы дзікай прыроды.