Руслан Мірзоеў, аўтар ролікаў «Хронікі завода» пра жыццё Мінска аўтамабільнага завода, асуджаны на 7 сутак арышту.
Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Праваахоўчыя органы зацікаваліся, ці праўдзівыя звесткі ў наступных роліках Мірзоева, якія ён здымаў у сталічным раёне Курасоўшчына. Той растлумачыў, што рабіў пастаноўкі — разам з сябрамі гралі на публіку. Маўляў, рабілі гумарыстычнае шоў. Дарэчы, ад адваката Мірзоеў адмовіўся.

У выніку суд вырашыў асудзіць яго… за нецэнзурную лаянку на сем сутак — у роліках гучалі мацюкі. Рашэнне выносіла суддзя Ала Булаш. Тая самая, што судзіла па справе «Плошчы» Вінаградава, Кіркевіча, Дразда, Пратасеню і Хамічэнку. Усе яны ў 2011 атрымалі працяглыя тэрміны.

Пытанне да вынесенага рашэння ёсць і ў гісторыі Мірзоева. Як было агучана ў эфіры канала АНТ,

«тое, што галоўная прычына пакарання не мат, у пракуратуры не хаваюць».
Сітуацыю пракаментаваў намеснік начальніка ўпраўлення пракуратуры Беларусі Павел Радзівонаў, які заявіў, што паводзіны Мірзоева недапушчальныя. «Немагчыма заваяваць папулярнасць і аўтарытэт, маніпулюючы сацыяльнымі альбо грамадскімі праблемамі», — заявіў ён.

Дарэчы,

сёння Мірзоеў мусіў выйсці на працу — уладкаваўся ў кампанію па вытворчасці вокнаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру