У сталіцы маюць намер наладзіць імпартазамяшчальную вытворчасць сякер і ручных кос. Магчымасці такой працы абмяркоўвалі ў панядзелак у час візіту старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцька на Мінскі падшыпнікавы завод.

Зараз дзве вытворчыя пляцоўкі горада задзейнічаныя для выпуску сякер. Гэта Мінскі падшыпнікавы завод, дзе вырабляюць тры віды цяслярскага інструмента, і Мінскі трактарны завод, які вырабляе сякеры-калуны.

Падчас візіту на ААТ «МПЗ» Ладуцьку прадэманстравалі ўзоры айчыннай і імпартнай прадукцыі, распавялі пра перспектывы працы па ўдасканаленні спажывецкіх характарыстык тавару і павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці.

«Цяпер на МПЗ выпускаюць 40 тыс. сякер у год. А трэба выпускаць 400 тыс. і прадаваць гэтую прадукцыю ў Расію, Украіну, — заўважыў старшыня Мінгарвыканкама.

— Неабходна зарабляць, таму уключайцеся ў гэтую працу.

Зараз спецыялісты ААТ «МПЗ» і ВА «МТЗ» працуюць над паляпшэннем спажывецкіх якасцяў прадукцыі, каб яна адпавядала імпартным аналагам. У той жа час у сталіцы трэба будзе арганізаваць вытворчасць ручных кос. Адпаведную працу вядуць на Мінскім інструментальным заводзе і ў холдынгу «Белстанкаінструмент». Першыя ўзоры прадукцыі тут выпусцяць ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?