Міжнародны дзень ляўшы (леўшуна) адзначаюць сёння ва ўсім свеце.

Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да праблем, з якімі сутыкаюцца ляўшы ў праварукім свеце: прыцягнуць увагу настаўнікаў, якія раней гвалтоўна перавучвалі школьнікаў пісаць «правільнай» рукой, дызайнераў, вытворцаў і прадаўцоў да неабходнасці ўлічваць зручнасці леўшуноў пры карыстанні рознымі прадметамі.

Масавы рух леўшуноў пачаўся ў 1980 г. з мітынгаў у ЗША у абарону звольненага паліцэйскага Франкліна Уінборна.
Ён, будучы леўшуном, насіў кабуру злева, тады як, па статуце, павінен быў насіць яе справа.

Лічыцца, што больш за ўсё леўшуноў у ЗША — амаль 30%. Больш за тое пяць з сямі апошніх амерыканскіх прэзідэнтаў былі ляўшамі — Джэралд Форд, Рональд Рэйган, Джордж Буш-старэйшы, Біл Клінтан і Барак Абама.

Самы вядомы амерыканскі ляўша.

Самы вядомы амерыканскі ляўша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?