Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, падзраваны ў забойстве члена Цэнтрвыбаркама ўзяты пад варту.

Паколькі ён знаходзіцца яшчэ ў бальніцы, каля палаты выставілі пост міліцыі. Мужчыну пакуль не прад’яўлена абвінавачванне. Прызначана праведзенне псіха-псіхалагічнай экспертызы.

Святлану Хіневіч знайшлі зарэзанай 4 жніўня ва ўласнай кватэры ў Мінску. Па падазрэнні затрымалі суседа-наркамана. Ён спрабаваў забіць сябе. Па словах следчых, забойства не звязана з прафесійнай і грамадскай дзейнасцю жанчыны, а носіць выключна бытавы характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?