Заводскім РУУС Мінска аб’яўлена ў вышук 50-гадовая Людміла Арэхаўская, якая 6 жніўня паехала на неўстаноўленай аўтамашыне чорнага колеру ў невядомым напрамку. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне ўстанавіць не ўдалося.

Прыкметы зніклай: на выгляд 60 гадоў; рост 160 см; хударлявага целаскладу; валасы фарбаваныя светлыя; бровы дугападобныя; спінка носу прамая. Была апранута: блузка бэжавага колеру з кароткім рукавом; спадніца чорнага колеру.

Усіх, каму штосьці вядома пра месцазнаходжанне Арэхаўскай, міліцыя просіць паведаміць ва УУС Заводскага раёна Мінска па тэлефонах: +375 (17) 340-02-02, 340-53-50 або па спецлініі «102».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?