Такое меркаванне сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, выказаў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў,член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.
«Сістэма сярэдняй адукацыі сёння дае дастатковыя веды па беларускай і рускай мовах, каб выкарыстоўваць іх паралельна», — падкрэсліў вучоны. Веданне беларусамі роднай мовы Аляксандр Лукашанец ацаніў як даволі высокае, таму неабходнасці адкрываць у краіне спецыяльныя курсы па беларускай мове ён не бачыць.
Спецыяліст лічыць, што большасць беларусаў з лёгкасцю загамоняць





