16 жніўня ападкаў не прагназуецца. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах — слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 2–7м/с .
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7–12 градусаў, у нізкіх месцах і на тарфяніках чакаецца ад 3 да 6 вышэй за нуль, днём — ад 20 градусаў па поўначы да плюс 26 у паўднёвых раёнах краіны.
Такі характар надвор’я адпавядае зялёнаму ўзроўню небяспекі.
0
0
0
0
0
0