Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чыста футбольны стадыён на 40 тысяч месцаў па сучасным праекце можа быць размешчаны ў раёне цяперашняй мінскай арэны «Трактар».
Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў 15 жніўня на нарадзе аб праблемах БФСТ «Дынама» і шляхах іх вырашэння.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў тэму рэканструкцыі стадыёна «Дынама». «У цэнтры горада з улікам транспартнай лагістыкі і размяшчэння дзіцячых спартыўных школ футбольны стадыён не зусім дарэчны.

Там мы прывядзем арэну ў парадак і створым добры лёгкаатлетычны комплекс з магчымасцю прымаць розныя спаборніцтвы, у тым ліку і футбольныя.
А ўжо далей ад цэнтра, каля МКАД ці ў раёне стадыёна «Трактар» нанова збудуем чыста футбольную арэну на 40 тысяч месцаў па стандартах УЕФА», — адзначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?