Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім турыстам устрымацца ад паездак у Егіпет да нармалізацыі сітуацыі ў гэтай краіне, дзе цяпер напружанае і небяспечнае для жыцця становішча.

Беларусаў, якія ўжо адпачываюць у гэтым рэгіёне, міністэрства заклікала «ўстрымацца ад паездак за межы курортных зон, выключыць наведванне Каіра і іншых буйных гарадоў, пазбягаць месцаў масавага збірання людзей», а па-за гатэлямі «праяўляць павышаную абачлівасць». «Турыстам, якія знаходзяцца ў раёнах дзеяння каменданцкай гадзіны, у прыватнасці на курортах Паўднёвага Сіная (гарады Шарм-эль-Шэйх, Дахаб, Нувейба і Таба), не варта пакідаць тэрыторыі гатэляў з 19.00 да 6.00», — адзначае прэс-служба.

МЗС нагадвае, што пасольства Беларусі ў Егіпце працягвае весці консульскі прыём беларускіх грамадзян. Звязацца з консульскай службай можна па тэлефонах (+20–2) 3338-95-45, 3749-91-71 і (+20–122) 220-52-60.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?