Каля 21.30 27-гадовая Ганна Сардэчкіна выйшла з кватэры на вуліцы Народнай, 34 у Мінску. Як расказала сястра Каця, апошняй яе бачыў былы муж. Ён зайшоў пабачыцца з сынам.

Анна ўзяла з сабой маленькі шэры заплечнік. Яе мабільнік не адказвае прыкладна з 22 гадзін 12 жніўня.

Знаёмыя і сябры ведаюць яе пад імем Аная Тэпіш. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы дата наведвання пазначана 13 жніўня. Па словах сястры, гэта не Анна заходзіла: на камп’ютары стаяў па змоўчванні аўтаматычны ўваход.

«Ад яе няма ніякага выхаду ні на блізкіх, ні на сяброў. Знаёмых усіх паднялі, усе шукаюць».

Прыкметы: рост 165 см, валасы чорныя з карычневым адлівам, вочы шэра-зялёныя.

Была апранута: белая байкавая кофта з маланкай, джынсы (сінія альбо камуфляжныя), чорныя красоўкі з ружовымі ўстаўкамі.

Асаблівыя прыкметы: татуіроўкі на шыі ў выглядзе сонца, на правай руцэ — дзяўчына з крыламі, на левай — вока ў агні, на правай назе — няскончаная татуіроўка ў выглядзе пантэры, на верхняй губе след ад завушніцы.

Хто валодае інфармацыяй пра знаходжанне Анны, тэлефануйце ў пашукова-выратавальны атрад «Анёл» (033) 666-68-56 альбо ў міліцыю 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?