Услед за газетай «Советская Белоруссія» пра нудысцкі пляж у Мінску напісала «Звязда».

Аўтар артыкула, змешчанага ў рубрыцы «Sex-балясы», прапануе легалізаваць нудысцкі пляж.

«Апошнія гады летам, звычайна ў самую спёку, не абыходзіцца без таго, каб грамадскасці ў чарговы раз не паведамілі "сенсацыйную навіну". Аказваецца, у нас (страшна сказаць!) ёсць нудысты!.. Больш за тое, яны сваім выглядам шакіруюць... не, нават абражаюць светлыя пачуцці іншых грамадзян, што не ўяўляюць свайго адпачынку на пляжы (хаця пра пляж мы яшчэ пагаворым асобна) не інакш, як у купальных касцюмах. Таму ў працяг тэмы звычайна ідзе лагічнае паведамленне пра затрыманне міліцыянерамі некалькіх аматараў пазагараць і паплаваць зусім без адзення. І так з года ў год. Сумна, спадары і таварышы...», — піша аўтар.

Ён прызнаецца, што і сам часам любіць наведаць нудысцкі пляж, і агучвае адзін з варыянтаў вырашэння пытання. «А давайце папросту нададзім таму нудысцкаму пляжу статус афіцыйнага. А што? Аматары пазагараць цалкам аголенымі ёсць ва ўсім свеце, не перавядуцца яны і ў нас. За мяжой нават такі від адпачынку для ахвотных існуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0