Дваццацітрохгадовы жыхар гарадскога пасёлка Касцюкоўка (Гомель), знаходзячыся за рулём аўтамабіля, стварыў аварыйную сітуацыю і на незадаволенасць удзельнікаў дарожнага руху адказаў дэманстрацыяй сваіх палавых органаў.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Гомеля Вераніка Некрашэвіч, злачынства, кваліфікаванае як хуліганства, было здзейснена 9 сакавіка 2013 года. Кіроўца справакаваў на дарозе аварыйную сітуацыю, з-за якой у яго адбыўся канфлікт з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Абвінавачаны нецэнзурна лаяўся ў прысутнасці жонкі іншага кіроўцы і іх непаўналетніх дзяцей, пасля чаго агаліў і прадэманстраваў свае палавыя органы.

На кіроўцу-хулігана завялі крымінальную справу.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызначыў маладому чалавеку пакаранне ў выглядзе штрафу ў 50 базавых велічынь (5 млн. рублёў). Прысуд уступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?