Акрамя таго, адмяняецца скразное злучэнне дзвюх пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, якія ідуць паміж Стоўбцамі і Барысавам, а таксама Асіповічамі і Маладзечнам. Таксама будуць знятыя з абавароту чатыры пары электрацягнікоў гарадскіх ліній у злучэнні «Мінск-Пасажырскі» — Ждановічы — «Мінск-Пасажырскі», паведамляе прэс-служба БЧ.

Таксама часовыя змены ў раскладзе руху закрануць цягнікі, якія адпраўляюцца не толькі з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры», але і з прыпыначных пунктаў «Мінск-Паўночны», «Мінск-Усходні», са станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Больш падрабязную інфармацыю аб змене раскладу цягнікоў можна атрымаць па тэлефонах даведкавых службаў, а таксама на афіцыйным сайце БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?