Хабараўскі «Амур» стаў пераможцам міжнароднага хакейнага турніру «Кубак памяці Руслана Салея», які прайшоў 16–18 жніўня на «Мінск-Арэне».

У трэцім туры «Амур» выйграў у маскоўскага «Спартака» з лікам 3:2 (2:1, 1:0, 0:1) і заняў першае месца.

Спартакаўцы фінішавалі другімі. На трэцім радку мінскае «Дынама», якое ўзяло верх над гродзенскім «Нёманам» — 3:1 (0:0, 1:0, 2:1).

Выніковае становішча: «Амур» — 8 ачкоў (розніца шайбаў 11–6), «Спартак» — 6 (14–4), «Дынама» — 4 (5–8), «Нёман» — 0 (4–16).

Год таму турнір памяці загінулага ў авіякатастрофе абаронцы яраслаўскага «Лакаматыва» і беларускай зборнай Руслана Салея выйграў чэхаўскі «Віцязь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?