Перад пачаткам. Злева — беларуска Кацярына Бурая, Miss Supranational-2012.
Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013» прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту з Гомеля Вераніка Чачына.
Прадстаўніца Гвадэлупы самлела на першым паказе конкурсу Miss Supranational-2013.
У Мінску прайшла першая прэс-канферэнцыя і паказ прэсе дзяўчат-удзельніц конкурсу Miss Supranational-2013, які праводзіць канал ОНТ.
Паказ прайшоў у Нацыянальнай школе прыгажосці, у ім удзельнічалі 70 дзяўчат.
Не абышлося без невялікіх інцыдэнтаў. У зале было душна, прадстаўніца Гвадэлупы самлела і яе вынес на руках ахоўнік, яшчэ дзве дзяўчыны выйшлі самі, абмахваючыся рукамі.
Пасля паказу журналісты мелі магчымасць пагутарыць з дзяўчатамі, але многім перашкодзіў моўны бар’ер: і маладыя журналісты, і многія дзяўчаты, як выявілася, кепска валодаюць англійскай мовай.
Нагадаем, што Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013» прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту з Гомеля Вераніка Чачына.





