Па выніках тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) адставанне Вікторыі Азаранкі ад Серэны Уільямс у рэйтынгу ВТА скарацілася з 3.115 да 2.755 ачкоў. На рахунку беларускі 9.505 ачкоў, амерыканкі — 12.260.
У ноч на 19 жніўня другая ракетка свету Азаранка выйграла ў лідара рэйтынгу Уільямс у фінале гэтых спаборніцтваў — 2:6, 6:2, 7:6 (8:6).
Адрыў беларускі ад расіянкі Марыі Шарапавай, якая займае трэцяе месца ў рэйтынгу, павялічыўся з 40 да 739 ачкоў.





