Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 быў асуджаны на тры гады па справе «аб масавых беспарадках», а ў жніўні таго ж года памілаваны. Зараз яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Яроменку пагражае да года пазбаўлення волі.
«Хутчэй за усё дадуць паўгады», — кажа актывіст. Зараз у судзе перапынак да 16:30.
Прысуд будзе абвешчаны заўтра, у 9:45. Пракурор патрабуе для Яроменка 6 месяцаў арышту.





