Урад Літвы зацвердзіў увядзенне збору за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю, паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус 19 жніўня пасля нарады ва ўрадзе.
«Сёння былі прынятыя два рашэнні: што грузавыя аўтамабілі пры перасячэнні
Паводле яго слоў, пакуль няма падстаў для таго, каб аб’яўляць экстрэмальную сітуацыю ў Літве, бо «калі такое рашэнне будзе прынята, Літве могуць забараніць экспартаваць прадукты харчавання ў іншыя краіны».
Як паведамлялася раней, 29 ліпеня на сустрэчы ў Вільнюсе кіраўнікі ветэрынарных служб Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы сышліся ў меркаванні, што на мяжы з Расіяй і Беларуссю патрэбна буферная зона — агароджа, якая будзе абмяжоўваць міграцыю дзікіх жывёл, і абсталяванне для дэзінфекцыі. «Мы падрыхтавалі пастанову і накіравалі яе ў Еўракамісію», — расказаў на выніковай
Нагадаем, 23 ліпеня Літва пачала праводзіць бясплатную дэзінфекцыю аўтамабіляў, якія ўязджаюць на яе тэрыторыю з Беларусі, а таксама абутку і рук людзей.
Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць узвесці на мяжы з Беларуссю сцяну ў мэтах абароны ад АЧС і просяць кіраўніцтва ЕС дапамагчы ў гэтым. Дзяржаўная
Па дапамогу ў ЕС звярнуліся таксама іншыя заходнія суседзі Беларусі — Латвія і Польшча.
Ачагі АЧС афіцыйна выяўлены ў Беларусі ў двух месцах — Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і ў Віцебскім раёне. Беларускія ўлады заявілі, што прычынай захворвання свіней стаў заражаны камбікорм, які быў пастаўлены прадпрымальнікам
Часовая забарона на ўвоз свіней і свініны з Беларусі ўведзена ў Расіі, ва Украіне, у Польшчы, Літве і Латвіі.





