«Расійскі мэнэджмэнт з’ехаў у такой спешцы, што нават рэчы пакінуў у сваіх кватэрах і цяпер чамусьці баіцца сюды прыязджаць», — такую інфармацыю на сённяшняй прэс-канферэнцыі агучыў гендырэктар «Беларуськалія» Валер Кірыенка.
Развод «Уралкалія» з «Беларускай калійнай кампаніяй», што здарыўся напрыканцы ліпеня, можна трактаваць як канфлікт агрэсіўнага расійскага капітала з падкантрольнай дзяржаве эканомікай.

«Да канца жніўня рынак ажыве і будзе спажываць нашу прадукцыю. Уплыў „Уралкалія“ на сусветны рынак вельмі завышаны. У свеце няма вытворцы, які мог бы ў адзіночку мяняць сітуацыю на рынку», — упэўнены Кірыенка.

Цягам году кампаніі паабяцалі адзін аднаму «плаўны развод».
Падзенне даходаў ад экспарту калію можа выклікаць рост дэфіцыту плацежнага балансу і дэвальвацыю рубля ў перспектыве наступнага года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?