Штогод 15 жніўня ў Польшчы адзначаецца вялікае дзяржаўнае свята — Дзень польскага войска.Дата прымеркавана да перамогі Войска Польскага над войскамі бальшавікоў пад Варшавай у жніўні 1920 года.
Гэтым разам у парадзе ўзялі ўдзел рэканструктары з Украіны і Беларусі. Нашы суайчыннікі былі апранутыя ў форму слуцкіх паўстанцаў 1920 года.





