20 жніўня каля казіно былі заўважаныя супрацоўнікі спецслужбаў.
20 жніўня каля казіно былі заўважаныя супрацоўнікі спецслужбаў.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў, затрыманы два чалавекі, якіх падазраюць у стварэнні ўмоў, выкарыстанні і ўцягванні ў прастытуцыю. Гэта маладыя людзі 1985 і 1986 гадоў нараджэння.
Збор інфармацыі пра іх дзейнасць супрацоўнікі падзраздзялення па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС праводзілі з 2009 года — ад моманту адкрыцця казіно.
Устаноўлены факты, калі
заможным мужчынам, пераважна кліентам казіно «Шангры Ла», для платных інтымных паслуг прапаноўвалі дзяўчат мадэльнага выгляду.
Цяпер у памяшканні казіно адбываецца збор рэчавых доказаў па справе.
«Шангры Ла» ўваходзіць у сетку казіно пад кіраўніцтвам міжнароднай кампаніі «Storm International». Казіно пазіцыянуе сябе для VIP-кліентаў, якія адчуюць «непаўторны камфорт у атмасферы раскошы». Тут ёсць гульнявая зала, два пакоі для прыватнай гульні, рэстаран, бар, пакой для адпачынку. У Мінску яно месціцца ў самым цэнтры — на вуліцы Кірава, каля стадыёна «Дынама» і Мінсельгасхарча.
Уладальнікі чакалі, што тэрмін акупнасці казіно складзе адзін год. Пасля пераносу казіно з Масквы і іншых гарадоў цэнтральнай часткі Расіі, мінскае «Шангры Ла» ўладальнікі арыентавалі казіно на расійскіх багацеяў.