У Жабінкаўскім раёне 19 жніўня пасажырскі цягнік № 23 Масква—Парыж сутыкнуўся са статкам авечак.

Як паведамілі БелаПАН у лінейным пункце міліцыі станцыі Жабінка Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, гэта здарылася каля 18.40 на перагоне Цеўлі — Жабінка.

Недалёка ад чыгуначных пуцей пасвіўся статак авечак, якія належаць жыхарам вёскі Корды Жабінкаўскага раёна. Пастуха з імі не было. Некалькі жывёл выйшлі на чыгуначныя пуці.

Машыніст цягніка, які заўважыў авечак, падаваў гукавыя сігналы і прымяніў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не атрымалася. Восем жывёл загінулі пад коламі цягніка.

Затрымка руху цягніка склала 40 хвілін. Праверку па гэтым факце праводзіць Брэсцкі АУСТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?