Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абверг інфармацыю аб успышцы серознага менінгіту ў пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна.

Пра ўспышку захворвання сярод дзяцей паведамілі некаторыя сайты навін.

«Ніякай успышкі няма, ёсць два лабараторна пацверджаныя выпадкі серознага менінгіту — энтэравіруснай інфекцыі. Такі дыягназ пастаўлены выхаванцу дзіцячага садка і школьніку. Праведзены неабходныя мерапрыемствы, адабраныя прадукты, вада для даследаванняў, праведзена дэзінфекцыя ў дзіцячым садку, у выхаванца якога была дыягнаставана энтэравірусная інфекцыя», — паведаміў намеснік галоўнага санітарнага ўрача Гомельскай вобласці Расціслаў Зіновіч.

Ён дадаў, што людзей палохае дыягназ «серозны менінгіт». «Але гэта энтэравірусная інфекцыя, якая звычайна праходзіць лёгка і без наступстваў для хворых. Проста цяпер сезонны ўздым энтэравіруснай інфекцыі, у жніўні-верасні, як грыпу — зімой», — удакладніў намеснік галоўнага ўрача.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?