Набажэнства ў Беларусі павінна весціся на роднай мове, а для гэтага неабходныя адпаведныя пераклады рэлігійнай літаратуры на беларускую мову.
Такое меркаванне на адкрыцці XV Міжнароднага з’езда славістаў выказаў Мітрапаліт
На працягу апошняга
«Беларусь — гэта славянская краіна з багатай і адначасова трагічнай гісторыяй. І яна па праве заслужыла, каб тут быў арганізаваны і праведзены з’езд славістаў з усяго свету. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, яна зрабіла і працягвае ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё і ўзаемадзеянне славянскіх моў, літаратур, культур, а таксама ва ўмацаванне славянскага адзінства ў сучасным свеце», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго слоў, правядзенне з’езда славістаў — вялікі гонар для Беларусі. «Спадзяюся, што гэта падзея стане новым крокам у вывучэнні і развіцці славянскіх моў, у тым ліку і беларускай, а таксама паспрыяе яднанню славянскіх народаў», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.
XV Міжнародны з’езд славістаў праходзіць у Беларусі з 20 па 27 жніўня. У яго працы прымаюць удзел больш за 600 навукоўцаў з 35 краін: Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Расеі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і інш





